Стань валанцёрам/кай інклюзіўнага лагеру!
Ці ты гатовы/ая файна правесці час?
ШТО БУДЗЕ
З 14 па 18 жніўня пад Валожынам пройдзе інтэграцыйны лагер. У якім зоймемся добраўпарадкаваннем інклюзіўных прастор на экалагічнай сцежцы «Белакорац», прасунем крэатыўнасць, забамбім эка-арт, графіці і падрыхтуем музычны фэст.

Воркшопы
Займаемся ёгай, патанчым, папляцем з лазы і зробім дамкі для птушак
Вячоркі ў вогнішча
Душэўныя размовы, расслабляльная музыка і зорнае неба
Кінапрагляды
Глядзім і абмяркоўваем натхняючае кіно


Разам мы зробім лагер незабыўным
Калі табе ўжо ёсць 18 гадоў
Не ў душы, а па пашпарце!
Ты хочаш правесці 5 дзён у вясёлай кампаніі
Лагер пройдзе з 14 па 18 жніўня, і завершыцца музычным фэстам
У маляўнічым месцы на Валожыншчыне * ўсё ўключана
Лагер і фестываль пройдуць у Налібоцкай пушчы, каля вёскі «Белакорац». Мы забярэм цябе з Мінска і адвязём назад, забяспечым месцам у намёце і харчаваннем
Для гэтага трэба:
Пабудаваць утульнае намётавае мястэчка
Стаць дружнай камандай ды дапамагаць адзін аднаму і ўсім, хто будзе ў лагеры
Забамбіць круты фестываль
Калі ў цябе ёсць круты скіл, падзяліцца ім з іншымі

Далучайся да нашай каманды!
Лагер і фестываль адкрыты для ўсіх, таму мы рады кожнаму і кожнай без выключэнняў.


Кароткая праграма лагера
Жнівень, 14 -18
Панядзелак, 13 жніўня
Заезд
Цімбілдынг
Падрыхтоўка пляцоўкі




Аўторак, 14 жніўня
09:00 - Заезд удзельнікаў
13:00 - Абед
15:00 - Адкрыццё
17:00 - Кава-паўза
17:30 - Добраўпарадкаванне
19: 00- Вячэра
21:00 Вольны час
Серада, 15 жніўня
08:00 Ёга-клас па жаданні

09:00 - Сняданак
10:00 - Праца ў групах
11:00 - Кава-паўза
11:30 - Праца ў групах
13:00 - Абед
15:00 - Праца ў групах
17:00 - Кава-паўза
17:30 - Праца ў групах
18:30 - Рэфлексія
19: 00- Вячэра
20:00 - Вольны час: Кіно-прагляд. Леанід Каліценя
Чацвер, 16 жніўня
08:00 Ёга-клас па жаданні

09:00 - Сняданак
10:00 - Праца ў групах
11:00 - Кава-паўза
11:30 - Праца ў групах
13:00 - Абед
15:00 - Праца ў групах
17:00 - Кава-паўза
17:30 - Праца ў групах
18:30 - Рэфлексія
19: 00- Вячэра
20:00 - Вольны час: вечар расслабляльнай электроннай музыкі
Пятніца, 17 жніўня
08:00 Ёга-клас па жаданні
09:00 - Сняданак
10:00 - Праца ў групах
11:00 - Кава-паўза
11:30 - Праца ў групах
13:00 - Абед
15:00 - Праца ў групах
17:00 - Кава-паўза
17:30 - Завяршэнне пачатых аб'ектаў і падрыхтоўка пляцоўкі для фестывалю
18:30 - Рэфлексія
19: 00- Вячэра
20:00 - Майстар-клас "Танцы на калясках". Гісторыя поспеху Ганны Гарчаковай.
Субота, 18 жніўня
08:00 Ёга-клас па жаданні
09:00 - Сняданак
10:00 - Згортванне лагера
11:00 - Кава-паўза
11:30 - Падрыхтоўка пляцоўкі да фестывалю
13:00 - Абед
15:00 - Адкрыццё фестывалю "Валожын без бар'ераў"
21:00 - Ад'езд удзельнікаў лагера
Што такое праект
«Валожын без бар'ераў»?
Стартавая пляцоўка для развіцця даступнага турызму ў Валожыне. У 2018 годзе тут з'явяцца першы ў Беларусі турыстычны цэнтр і хостэл для людзей з інваліднасцю, а ў Налібоцкай пушчы - спецыяльна абсталяваная экалагічная сцежка.

Праект «Валожын без бар'ераў» фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.
Засталіся пытанні?
Святлана Паддубная
Фонд "Інтэракцыя"

Тэлефон: +375 29 383 59 83
E-mail: poddubnaya@eu-belarus.net


Павел Коўшаль
Тэлефон: +375 29 310 52 17

Праект фінансуецца Еўрапейскім Саюзам
За перамены ў Валожынскім раёне адказваюць Валожынскі раённы выканаўчы камітэт, фонд "Інтэракцыя", грамадскае аб'яднанне "Беларускае таварыства інвалідаў" і беларускае грамадскае аб'яднанне "Адпачынак у вёсцы"
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website